Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Вучылішчы

Гісторыя Кобрынскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сферы абслугоўвання пачынаецца 7 красавіка 1981 г. з загада Дзяржаўнага камітэта БССР па прафтэхадукацыі і Міністэрства лёгкай прамысловасці БССР № 79/121 «Аб адкрыцці ў г. Кобрыне тэхнічнага вучылішча». Сваім існаваннем вучылішча абавязана Кобрынскай прадзільна-ткацкай фабрыцы «Ручайка». Будаўніцтва буйнога тэкстыльнага прадпрыемства запатрабавала адкрыцця прафесійнай навучальнай установы. Так з’явілася тэхнічнае вучылішча № 153, дырэктарам якога быў прызначаны Георгій Віктаравіч Амельянюк.

У ХІХ ст. на Беларусі дзеці сялян і мяшчан вучыліся ў народных школах (школах граматы), у якіх настаўнічаў запрошаны адукаваны чалавек, у якога можна было з восені да вясны навучыцца чытаць, пісаць і лічыць.

Брэсцкае вучылішча чыгуначнага транспарту было створана ў сістэме Працоўных рэзерваў у 1944 годзе. Яно адно з найстарэйшых прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў Беларусі. На падставе загаду Брэсцкага абласнога ўпраўлення працоўных рэзерваў № 1 ад 16 жніўня 1944 года з’явілася чыгуначнае вучылішча № 7. Яно размясцілася ў будынку былой Тэхнічнай чыгуначнай школы, побач з чыгуначным тэхнікумам, створаным у 1940 годзе. Заняткі пачаліся 22 верасня 1944 года.

У снежні 1939 года было прынята рашэнне аб адкрыцці Брэсцкага музычнага вучылішча – першай музычнай сярэдняй навучальнай установы ў Заходняй Беларусі.

Рэальныя вучылішчы – сярэднія навучальныя ўстановы ў ХVIII – пачатку ХХ ст. З’явіліся першапачаткова ў Германіі.